2024 - Год якасці
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Падпісаны Указ аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці". Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны. У рамках Года якасці будзе зробленыакцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі.Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).

Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 года

QualityDayBy