Геапартал ЗІС РБ
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Геапартал ЗІС РБ

 

УП "Праектны інстытут Віцебскегіпразем" ажыццяўляе работы са спецыялізаванымі геаінфармацыйнымі сістэмамі.

 

gismapДзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь уведзены ў дзеянне Геапартал зямельна-інфармацыйнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (далей Геапартал ЗІС) – поўнафункцыянальная геаінфармацыйная сістэма, прызначаная для аўтаматызацыі захоўвання, апрацоўкі і прадастаўлення прасторавай інфармацыі ўсім зацікаўленым асобам для падтрымкі прыняцця рашэнняў па арганізацыі эфектыўнай работы ў галіне дзяржаўнага кіравання, землеўпарадкавання, геадэзіі, картаграфіі, зямельнага, ляснога кадастра і кадастра нерухомасці, абслугоўвання трубаправодаў, здабычы і транспарціроўкі нафты і газу.

 

Screenshot 2020 06 29 Геопортал ЗИСГеапартал ЗІС уключае:

  • актуальныя фотавыявы мясцовасці высокага дазволу;
  • звесткі аб межах адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;
  • звесткі аб межах і праваўладальніках зямельных участкаў;
  • актуальны стан відаў зямель з улікам прынятых мясцовымі выканкамамі рашэнняў;
  • звесткі аб абмежаваннях (абцяжарання) зямельных участкаў.

 

 

 ВыкопировкаГеапартал ЗІС забяспечвае:

  • прадастаўленне доступу да актуальных прасторавых даных усім зацікаўленым асобам у адпаведнасці з правамі доступу;
  • мабільны доступ да прасторавых дадзеных;
  • рэдагаванне інфармацыі ў рэжыме рэальнага часу;
  • вядзенне розных маніторынгаў у рэжыме рэальнага часу;
  • размяшчэнне інфармацыі зацікаўленых арганізацый у выглядзе картаграфічных сэрвісаў.

 

Геапрасторавых дадзеных рэгулярна абнаўляюцца і даступныя 24 гадзіны ў суткі 7 дзён у тыдзень.