На пярэдадні свята землеўпарадчыка
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.

Паважаныя калегі!
Адміністрацыя і прафсаюзны камітэт УП «Праектны інстытут Витебскгипрозем» шчыра віншуе Вас са святам! Жадаем вам прафесійных поспехаў, новых ідэй і здзяйсненняў.
Хай кожны праект завяршаецца паспяхова, узаемадзеянне з калегамі і партнёрамі будзе ўзаемавыгадным і прадуктыўным, а фінансавы стан стабільным.
Хай ваша адданасць прафесіі, творчы падыход да справы, працавітасць, невычэрпная энергія і ў далейшым забяспечваюць плённае развіццё землеўпарадкавання.
Здароўя Вам і вашым сем'ям, матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту, шчасця і поспехаў у працы.
У пярэдадні прафесійнага свята, 17 лютага 2023 года наша прадпрыемства наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч.

Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ўзнагароды Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Сярод нашых супрацоўнікаў за добрасумленную і эфектыўную працу, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і па выніках працоўнай дзейнасці за 2022 год, на Дошку гонару занесена Стасюк Марына Віктараўна, начальнік вытворчай групы №1 (г.Орша) вытворчага аддзела №1.
Ганаровымі граматамі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці РБ узнагароджаны інжынер па землеўпарадкаванні 1 катэгорыі вытворчага аддзела №4 Забогонская Святлана Анатолеўна і намеснік начальніка вытворчага аддзела №3 Раўко Андрэй Александровіч.
Аб'яўлена падзяка Старшыні Дзяржмаёмасці РБ інжынеру па землеўпарадкаванні 1 катэгорыі вытворчай групы №2 (г.Полацк) вытворчага аддзела №2  Каршылоўскаму Максіму Міхайлавічу і інжынеру па землеўпарадкаванні 1 катэгорыі вытворчага аддзела №4 Савінаву Юрыю Анатолевічу.
За шматгадовую работу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё прадпрыемства, аб'яўлена падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь першаму намесніку дырэктара – галоўнаму інжынеру Мірановічу Уладзіміру Віктаравічу.

 

Awards1

Awards2

Awards3

Awards4

Awards5

Awards6

 Awards7

Awards8