Конкурс-агляд
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

29 верасня на базе ГУДАЎ "Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў спецыялістаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі" ў аг.Ждановічы стаў фіналам правядзення агляду-конкурсу мастацкай творчасці сярод прадстаўнікоў Беларускага прафесійнага аб'яднання прадстаўнікоў працы і прыродакарыстання. І, канешне, наша Віцебская вобласць прыняла ўдзел.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

-вакал;

-харэаграфія;

-інструментальны жанр;

-арыгінальны жанр.

Наша прадпрыемства, а ў цэлым, і ўсю вобласць прадстаўляў Кучарэнка Дзяніс з песняй "Фантазёр" у намінацыі "Вакал".

Глядзельная зала сабрала 20 удзельнікаў з усёй рэспублікі. І хаця гэта быў конкурс, ніякага саперніцтва не адчувалася! Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і душэўнай.

Але пераможцаў трэба было вызначыць…Для журы, а гэта прафесіяналы сваёй справы, Кастусь Цыбульскі – беларускі паэт, пісьменнік… Святлана Шыманская – дзеяч мастацтваў Беларусі, артыст эстрады, гэта быў складаны выбар!

У выніку, узнагароды знайшлі сваіх пераможцаў! Наш Дзяніс Кучарэнка атрымаў Ганаровую грамату "За артыстызм". Віншуем!

Такія конкурсы абавязкова павінны быць! Яны даюць магчымасць выяўляць самых яркіх, самабытных талентаў, павышаць духоўнасць, ствараць новыя творчыя калектывы ў арганізацыях галіновага прафсаюза. Хочацца выказаць словы падзякі Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў лесу і прыродакарыстання за арганізацыю і правядзенне такога цудоўнага конкурсу!

Contest1

Contest2

contest3

Contest4

contest5