Семінар-нарада
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Семінар-нарада ў г.Орша
18 студзеня 2024г. у г.Орша прайшоў семінар-нарада "Арганізацыя і
кантроль якасці землеўпарадкавальных работ ва УП "Праектны інстытут
Белгіпразем" і яго даччыных унітарных прадпрыемствах".

У семінар-нарадзе прыняў удзел намеснік старшыні Дзяржаўнага
камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Бабёр Мікалай Паўлавіч,
які звярнуў увагу на арганізацыю работы па рабоце з грамадзянамі на
высокім якасным узроўні, асаблівасці электаральнай кампаніі і выкананне
асноўных дзяржаўных задач і функцый, ускладзеных на прадпрыемствы
сістэмы Белгіпразем.
З прывітальным словам перад удзельнікамі семінара выступіў
генеральны дырэктар УП "Праектны інстытут Белгіпразем"
Абрагімовіч Павел Паўлавіч.
Удзельнікамі нарады былі разгледжаны пытанні выканання
даручэнняў згодна з пратаколам семінара-нарады "Арганізацыя і
кантроль якасці землеўпарадкавальных работ ва УП "Праектны
інстытут Белгіпразем" і яго даччыных арганізацыях", вынікі маніторынгу
якасці землеўпарадкавальных работ, работа са зваротамі
грамадзян і юрыдычных асоб.
Seminar Orsha 1
Seminar Orsha 2
Seminar Orsha 3
Seminar Orsha 4