Акцыя "Нашы дзеці"
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца…

Новы год ужо даўно ўступіў у свае правы, а рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" ўсё яшчэ працягвае сваё добрае шэсце па краіне.
У яе рамках дзяцей са шматдзетнай сям'і Урбель-Сафіных, якая пражывае ў аграгарадку Кастрычніцкая Віцебскага раёна, з навагоднімі святамі павіншаваў дырэктар УП "Праектны інстытут Віцебскгіпразем" Ігар Ісачэнка. Дзевяцікласніку Тадэвушу і другакласніцы Еве, якія вучацца ў мясцовай школе, а таксама іх маленькаму браціку Аўгусту Ігар Уладзіміравіч уручыў наборы для творчасці і салодкія падарункі, а малому яшчэ і цацкі.
Рабятам і іх бацькам Аліне і Ільдару пажадалі міру, дабра, як мага больш радасных момантаў, натхнення для рэалізацыі ўсіх задумак і ідэй.

Па матэрыялах газеты Вітбічы

Фота: Святлана ЛЮБАЧКА

photo nashi deti 1

photo nashi deti 2