15 студзеня - апошні дзень прыёму дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
У панядзелак, 15 студзеня, скончыўся прыём дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтральную выбарчую камісію.
Там расказалі, што прыём дакументаў у тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісіях завяршаецца 15 студзеня ў 19.00.
З 16 па 30 студзеня члены тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій правераць дакументы, якія паступілі, на прадмет адпаведнасці патрабаванням Выбарчага кодэкса Беларусі і прымуць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Крыніца БЕЛТА
Фота з архіва БЕЛТА