Пералік карупцыйных злачынстваў
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Пералік карупцыйных злачынстваў

 

Упершыню пералік карупцыйных злачынстваў нарматыўна быў замацаваны ў сумеснай пастанове Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 05.04.2007 N 17/94/11 і ўключаў 14 складаў злачынстваў. У далейшым гэты пералік быў перагледжаны і заменены новай, зацверджанай пастановай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2011 N 5 8/1/34/6, які да ліку карупцыйных аднёс ужо 10 саставаў злачынстваў. Амаль праз тры гады пастановай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2013 N 43/9/95/571/57 /274 быў зацверджаны ранейшы пералік карупцыйных злачынстваў, але з новым парадкам яго фармавання.

У гэты пералік уваходзяць наступныя склады злачынстваў, прадугледжаныя Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь:

   крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт. 210);

   легалізацыя («адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, учыненая службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч. 2 і ч. 3     арт. 235);

   злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 і ч. 3 арт. 424);

   бяздзейнасць службовай асобы з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 і ч. 3 арт. 425);

   перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 2 і ч. 3 арт. 426);

   незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 429);

   атрыманне хабару (арт. 430);

   дача хабару (арт. 431);

   пасярэдніцтва ў хабарніцтве (арт. 432);

   злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзейнасць улады, учыненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці (ч. 1 арт. 455).