Адзіны дзень інфармавання
8 (0212) 68-40-37
info@vitebskgiprozem.by
г.Витебск
ул.Правды, 32
Facebook Версия для слабовидящих

Адзіны дзень інфармавання ва УП "Праектны інстытут Белгіпразем"

9 студзеня 2024г. у рамках правядзення Адзінага дня інфармавання ва УП "Праектны інстытут Белгіпразем", усе даччыныя прадпрыемствы прынялі ўдзел у відэаканферэнцыі ў фармаце "адкрытага" дыялога.9 студзеня 2024г. у рамках правядзення Адзінага дня інфармавання ва УП "Праектны інстытут Белгіпразем", усе даччыныя прадпрыемствы прынялі ўдзел у відэаканферэнцыі ў фармаце "адкрытага" дыялога.Запрошаны спікер - Камароўскі Ігар Сяргеевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, член Савета Палаты прадстаўнікоў.Асноўнымі тэмамі выступлення Ігара Сяргеевіча былі: навацыі электаральнай кампаніі-2024 і год якасці - залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.У сваім выступленні Ігар Сяргеевіч нагадаў аб асноўных асаблівасцях правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў, затым перайшоўшы да асноўных напрамкаў развіцця Рэспублікі Беларусь у святле правядзення Года якасці, звярнуў увагу на перспектывы і магчымыя цяжкасці, якія ўзнікаюць у сувязі з сучасным геапалітычным становішчам.Ігар Сяргеевіч адказаў на пытанні аўдыторыі аб дзейнасці па выяўленні кантрафактнай і падробленай беларускай прадукцыі, аб новаўвядзеннях у сферы адукацыі, аб перспектывах будаўніцтва высакахуткаснай чыгуначнай магістралі "Масква - Мінск", а таксама аб магчымай мадэрнізацыі існуючых і будаўніцтве новых энергаэфектыўных вытворчасцей.

Новость на сайте Белгипрозем

Фото з сайта Белгіпразем 

Edin den info