Шанаваць памяць аб тых, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду - наш святы абавязак.
У рамках рэалізацыі Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады, а таксама напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі, асаблівая ўвага надаецца акцыям па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў месцах размяшчэння мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў, брацкіх і індывідуальных магіл. Вялікай Айчыннай вайны.
А догляд помнікаў - гэта адзін са спосабаў выказвання глыбокай павагі да памяці гераічнага мінулага нашага народа, а таксама лепшы спосаб выхаваць любоў да сваёй Радзімы і аддаць даніну памяці загінуўшым воінам падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Наша прадпрыемства не засталося ў баку. Рабочая група з ліку членаў прафсаюза, актывістаў БРСМ прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі воінскага пахавання №5717 у в.Пабядзіншчына Летчанскага сельсавета. У брацкай магіле пахаваны 48 савецкіх воінаў, якія загінулі падчас наступальнай аперацыі вясной 1944 года.
Шанаваць памяць аб тых, хто коштам свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду - наш святы абавязак.