Дзень якасці ва УП «Праектны інстытут Віцебскагіпразем»
23 студзеня на прадпрыемстве прайшоў сход вытворчага складу, на якім былі разгледжаны вынікі маніторынгу якасці землеўпарадкавальных работ, якія выконваюцца даччыным унітарным прадпрыемствам "Праектны інстытут Віцебскегіпразем".У сваім выступленні, намеснік галоўнага інжынера-начальнік аддзела тэхнічнага кантролю якасці і прыёмкі работ Нікіціна Юлія Алегаўна, агучыла асноўныя моманты станоўчай работы прадпрыемства, а таксама рэкамендацыі, якія былі дадзены для паляпшэння якасці выканання работ.